Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску запрашаюць на Дзень Волі


Улёткі з заклікам адзначыць Дзень Волі на плошчы Якуба Коласа былі распаўсюджаныя актывістамі «Эўрапейскай Беларусі». Пра гэта паведамляе сайт "Хартыі 97".

Ва ўлётках дэмакратычныя актывісты запрашаюць на акцыю ў цэнтар гораду, а таксама патрабуюць вызваленьня палітвязьняў і правядзеньня новых выбараў без Лукашэнкі.

"Зразумела, што ўлады пасьля падзеяў 19 сьнежня пабаяцца дазволіць акцыю апазыцыі ў цэнтры гораду. Але для нас важна паказаць, што мы моцныя і мы працягваем барацьбу. А асабліва гэта важна для нашых сяброў, для нашых лідэраў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі. Таму «Эўрапейская Беларусь» запрашае ўсіх сваіх прыхільнікаў 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа, каб годна адзначыць галоўнае сьвята беларусаў і запатрабаваць вызваленьня палітвязьняў. Гэта нашае законнае права, і дыктатар ня ў сілах забараніць нам гэта!” - сказаў у інтэрвію прэсавай службе «Эўрапейскай Беларусі» актывіст Андрэй Бажын.

Акцыя пройдзе 25 сакавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа.

Фота: charter97.org





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG