Актывісты нядаўна створанага грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён» распаўсюдзілі ў Полацку і Наваполацку ўлёткі з партрэтамі палітвязьняў і інфармацыйныя бюлетэні пра лёсы людзей, зьняволеных пасьля менскіх падзеяў 19 сьнежня.
Інфармацыйныя бюлетэні і ўлёткі з партрэтамі Ірыны Халіп, Андрэя Саньнікава, Аляксандра Атрошчанкава ды іншых палітзьняволеных зьявіліся на інфармацыйных тумбах, прыпынках грамадзкага транспарту, на дошках аб’яваў, а таксама ў паштовых скрынях палачан і навапалачан.
Стваральнікі аб’яднаньня «Свабодны рэгіён» Яўген Парчынскі і Віктар Калесьнік працягваюць збор подпісаў за вызваленьне палітвязьняў, які праводзіцца ў Полацку ды Наваполацку ўжо цягам месяца.