Актывіст Яраслаў Берніковіч атрымаў з Глыбоцкага райвыканкаму дазвол на правядзеньне акцыі 19 сакавіка. На Віцебшчыне гэта адзіны за апошнія тры месяцы станоўчы адказ мясцовых уладаў, да якіх з падобнымі прапановамі апазыцыянэры зьвярталіся ўжо ня менш як дзесятак разоў.
Паводле пісьмовага адказу з Глыбоцкага райвыканкаму, спадару Берніковічу дазволена правесьці акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, зьняволенымі пасьля менскіх падзей 19 сьнежня, на пляцоўцы каля раённага Дома культуры - гэтае месца афіцыйна вызначана ўладамі для правядзеньня грамадзкіх імпрэзаў. Акцыя пройдзе 19 сакавіка з 11 да 14 гадзіны.
Актывіст падкрэсьлівае, што прыкладна за пяць апошніх гадоў ён упершыню атрымаў дазвол з райвыканкаму на правядзеньне акцыі “апазыцыйнага” зьместу.
Заяўкі на акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі СІЗА КДБ пасьля падзеяў 19-га сьнежня падавалі таксама актывісты зь Віцебска, Полацка і Наваполацка. Але мясцовыя раённыя адміністрацыі і гарвыканкамы заўжды давалі адмоўныя адказы па розных прычынах.
Адну з такіх адмоваў полацкі актывіст Віктар Калесьнік цяпер абскарджвае ў судзе Полацку і Полацкага раёну.