Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суд над Дашкевічам і Лобавым


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
21 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над старшынём зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Зьмітром Дашкевічам і ягоным намесьнікам у арганізацыі Эдуардам Лобавым. Актывістаў абвінавачваюць у злосным хуліганстве — нібыта яны напалі на двух грамадзянаў і зьбілі іх.

Інцыдэнт здарыўся ў Менску 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў. Вядома, што Дашкевіч і Лобаў кажуць пра правакацыю ўладаў і не прызнаюць сябе вінаватымі. «Малады фронт» ужо заявіў пра палітычны характар перасьледу сваіх лідэраў. З 18 сьнежня Дашкевіча і Лобава ўтрымліваюць пад вартай. Сьпярша ў СІЗА ў Жодзіне, ад пачатку сакавіка — у менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Працэс над Дашкевічам і Лобавым будзе весьці судзьдзя Алена Шылько.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG