Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы патрабуюць вызваленьня Зьмітра Дашкевіча


Партрэты з інфармацыяй пра зьняволенага кіраўніка незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча зьявіліся ў выходныя ў розных раёнах Менску.

15 лютага лідэр Зьміцер Дашкевіч пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.

Зьмітра Дашкевіча затрымалі 17 сьнежня, за два дні да прэзыдэнцкіх выбараў паводле абвінавачаньня ў злосным хуліганстве.

Дашкевічу выставілі абвінавачаньне ў злосным хуліганстве – нібыта разам з актывістам "Маладога фронту" Эдуардам Лобавым ён напаў і зьбіў двух менчукоў.



Жодзіна: графіці пра палітвязьняў

Графіці з заклікам вызваліць палітычных вязьняў зьявіліся на мінулым тыдні ў Жодзіне.

Надпісы на сьценах: "ШОС", "За свабодную ад лукашызма Радзіму!", "Беларуская дэмакратыя = АМАП", "Свабоду палітвязьням!".

Праз надпісы на сьценах моладзь імкнецца ўзьняць праблемы палітызаваных масавых арыштаў, рэпрэсіяў за іншадумства, паведамляе прэсавая служба МФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG