Для правядзеньня масавых акцый гарвыканкамам вызначана па адным месцы ў кожным з трох раёнаў абласнога цэнтру. Прадстаўнікі апазыцыйных партый і рухаў прапануюць дадаць у кароткі «дазвольны» сьпіс яшчэ 10 гарадзкіх аб’ектаў — плошчаў і паркаў.
Ліст у гарвыканкам падпісалі васьмёра віцебскіх актывістаў, у тым ліку давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты мінулай выбарчай кампаніі.
Аляксей Гаўруцікаў, давераная асоба Мікалая Статкевіча, тлумачыць агульную пазыцыю апазыцыянэраў:
«Нам ужо двойчы адмаўлялі ў правядзеньні мітынгаў салідарнасьці з палітвязьнямі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Бо якраз у тыя дні, калі плянавалася наша акцыя, парк аказваўся „занятым“ спартовымі ці забаўляльнымі імпрэзамі. Адпаведна, гэта немэтазгодна, калі ў кожным раёне ёсьць толькі адно месца для правядзеньня масавых акцый. Да таго ж усе гэтыя месцы дужа аддаленыя ад цэнтру. Таму мы прапануем уладам пашырыць „дазвольны“ сьпіс, уключыўшы ў яго плошчу Леніна, плошчу Свабоды, плошчу Перамогі, Прывакзальную плошчу — усяго 10 новых месцаў».
У лісьце да ўладаў актывісты таксама просяць перагледзець парадак заключэньня дамоваў на абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў. Бо раённыя адміністрацыі патрабуюць пісьмовых узгадненьняў наконт мэдычныга абслугоўваньня, паслугаў ЖКГ і міліцэйскай аховы падчас акцый. А ўсе згаданыя структуры ў сваю чаргу не заключаюць дамоваў, пакуль не атрыманы дазвол на правядзеньне мерапрыемства. Такім чынам, лічаць актывісты, найперш рашэньне мусяць прымаць у выканкамах.
Заяўнікі пішуць, што яны хацелі б прысутнічаць на пасяджэньні гарвыканкаму, калі будзе разглядацца іхная заява. Адначасова зь ёй віцебскія апазыцыянэры накіравалі ў тры раённыя адміністрацыі новыя заяўкі на правядзеньне масавых акцый — да Дня Волі. У кожным раёне арганізатары гатовыя правесьці імпрэзы ў вызначаных уладамі месцах, але яны не выключаюць, што й там 25 сакавіка ўсё будзе «занята».

Раённыя адміністрацыі патрабуюць пісьмовых узгадненьняў наконт мэдычныга абслугоўваньня, паслугаў ЖКГ і міліцэйскай аховы падчас акцый. А ўсе згаданыя структуры ў сваю чаргу не заключаюць дамоваў, пакуль не атрыманы дазвол на правядзеньне мерапрыемства.