Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія рэпрэсіі абмяркоўваюць у ААН


Сёньня ў 14 гадзінаў у Палацы Нацыяў ААН у Жэнэве распачалася канфэрэнцыя “Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”, на якой выступіць беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, а таксама будзе прадстаўлены даклад “Пасьлявыбарчы ціск у Беларусі”, падрыхтаваны экспэртамі Human rights Watch.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", раніцай у Палацы Нацыяў адбыўся працоўны сьняданак, на якім прысутнічалі прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў Human rights Watch, Civicus, FIDH, Human Rights House Foundation, прадстаўнікі нацыянальных урадавых дэлегацыяў розных краінаў-сяброў Рады па правах чалавека ААН.

Тэма сустрэчы была пазначаная як абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Было падкрэсьлена, што тое, што зараз адбываецца ў краінах Блізкага Ўсходу, не павінна засланіць трагічнае разьвіцьцё падзеяў у Беларусі, дзе аўтарытарныя ўлады цалкам ігнаруюць правы чалавека і фактычна аб’явілі вайну грамадзянскай супольнасьці.

Пасьля прадстаўленьня сытуацыі былі абмеркаваныя магчымыя крокі з боку Рады па прыняцьцю спэцыяльнай рэзалюцыі па Беларусі, праект якой быў распрацаваны Human rights Watch.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG