Упершыню за два месяцы з Дзьмітрыем Бандарэнкам, даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 Андрэя Саньнікава, сустрэлася ягоны адвакат Мар'яна Сямешка.
Як паведаміла БелаПАН жонка Бандарэнкі Вольга, адвакат не бачыла свайго падабароннага з 29 сьнежня мінулага года.
"Яна з ім сустрэлася на допыце. Яна сказала мне, што ён трымаўся бадзёра, хоць схуднеў", -- паведаміла Вольга Бандарэнка.
З апошняга ліста Зьмітра Вольга даведалася, што ў яе мужа праблемы са здароўем.
"У яго праблемы са страўнікам, са сьпіной. Але адвакату ён ні на што не скардзіўся, ён наогул з тых, хто не скардзіцца", -- дадала Вольга.
Па словах жонкі палітыка, пасьля прызнаньняў Алеся Міхалевіча аб катаваньнях у турме КДБ яна "чакала горшага".
Стала таксама вядома, што на 4 сакавіка прызначаны чарговы допыт Аляксандра Фядуты, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Бандарэнка і Фядута абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Менску ўвечары 19 сьнежня. Па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.