Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сапелка: Звальненьне ініцыяваў старшыня КДБ


Аб прычынах рашэньня менскай калегіі адвакатаў, якая пазбавіла яго працы, Павал Сапелка гаварыць пакуль адмаўляецца. У інтэрвію "Свабодзе" ён заявіў, што ініцыятыва зыходзіла ад старшыні КДБ і Мінюста. Павал таксама прызнаў, што рашэньне зьвязана з абаронай ім палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Паўла Севярынца.

Павал Сапелка сказаў, што не хоча камэнтаваць рашэньне прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, якім ён быў выключаны зь яе шэрагаў, пакуль не атрымаў дакумэнт на рукі. Тым не меней спадар Сапелка прызнаў:

"Гэта азначае спыненьне маёй дзейнасьці ў якасьці адваката. Мне застаецца толькі папрасіць прабачэньня ў маіх кліентаў, што я не змагу закончыць вядзеньне іх спраў".

Павал зазначыў, што наўрад ці будзе аспрэчваць рашэньне прэзыдыюма калегіі:

"Калі гэта рашэньне маіх калег, то я не хачу працаваць у складзе такой калегіі. У любым выпадку я застаюся юрыстам".

Аб сваіх будучых плянах Павал сказаў:

"Пляную пакуль аддыхацца".

На пытаньне, ці можа ён кагосьці парэкамэндаваць у якасьці новых адвакатаў палітвязьням Саньнікаву, Севярынцу і Дашкевічу Павал Сапелка адказаў:

"Я не зусім упэўнены, што змагу дапамагчы ім знайсьці замену сабе, я не ўпэўнены ў тым, што ў цяперашніх умовах хтосьці са знаёмых мне адвакатаў будзе гатовы заняцца гэтымі справамі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG