Віцебскія актывісты грамадзкага моладзевага руху «Вольны шлях» вырашылі падтрымаць зьняволенага палітыка. У цэнтры гораду зьявілася некалькі дзясяткаў улётак з патрабаваньнем «Свабоду Паўлу Севярынцу!»
Улёткі былі вывешаны на слупах і будынках уздоўж цэнтральнай вуліцы Леніна — ад аднайменнай плошчы да плошчы Перамогі.
Паводле Аляксандра Кузьняцова, аднаго з стваральнікаў «Вольнага шляху», улёткі мусяць нагадаць мясцовым жыхарам пра тое, што ў СІЗА КДБ з 19 сьнежня мінулага году ўтрымліваюць палітыка-земляка, якога ў Віцебску многія ведаюць і памятаюць.