Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвотных працаваць супольна более


Леў Марголін
Леў Марголін
Сёньня ў Менску прайшло паседжаньне Нацыянальнай каардынацыйнай рады дэмакратычнай апазыцыі.

Удзельнік сустрэчы, намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін паведаміў "Свабодзе", што ахвотных працаваць разам зьбіраецца ўсё болей. Цяпер — ужо больш за 25 арганізацыяў. Разам з апазыцыйнымі палітычнымі партыямі агульнай справай займаюцца моладзевыя арганізацыі, прадстаўнікі чарнобыльцаў, аўганцаў, пэнсіянэраў.

Нацыянальная каардынацыйная рада дэмакратычнай апазыцыі, якую стварылі 9 студзеня, вызначыла шэсьць кірункаў, дзе можна супольна прыкласьці сілы:

  • салідарнасьць
  • аднаўленьне, стварэньне і разьвіцьцё інфраструктуры
  • падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў
  • інфармацыйная кампанія
  • масавыя мерапрыемствы
  • праца з мэтавай аўдыторыяй

Сёньня былі абмеркаваныя першыя вынікі працы па кірунках. Цягам трох бліжэйшых дзён кожная з шасьці працоўных груп вызначыцца са сваімі прыярытэтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG