Актывіста БХД Кабанчука вызвалілі з Акрэсьціна, папярэдне дапытаўшы ў КДБ. У ізалятары на Акрэсьціна Вадзім Кабанчук адбываў 10 сутак арышту за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня.
Кабанчук: "За некалькі гадзінаў да вызваленьня мяне вывезьлі ў КДБ і дапыталі ў якасьці сьведкі паводле падзей 19 сьнежня. А ў палове на пятую гадзінаў вызвалілі. Мяне сустрэлі сябры — усё нармальна".
Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары 13 лютага. Яго мусілі вызваліць 23 лютага, але суткі, якія актывіст адбыў у Ашмянскім РАУС, яму не залічылі. Мытнікі забралі ў Вадзіма Кабанчука інфармацыйныя матэрыялы пра падзеі ў Беларусі пасьля 19 сьнежня.