Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка выказваюць сваё стаўленьне да ўнутраных і міжнародных падзеяў, а таксама нядаўніх выказваньняў прэзыдэнта.
Грышка:
Краіна няспынна абсурдам кіпіць.
Ці то засудзілі, ці будуць судзіць…
Таго адпусьцілі, а гэты сядзіць.
І з жахам Захад на гэта глядзіць.
Саўка:
Пляваць мы хацелі! Хацім і плюём
На западны мір і на ўсё, што пры ём.
Пляваць мы хацелі на капіталізьм!
Яму не паняць беларускую жызьнь.
Грышка:
Ашчэрыла пашчу краіна-турма.
Дзяржаўная прэса лье рэкі дзярма.
Тым часам арабы спалілі масты,
І нават Кадафі, напэўна, кранты.
Саўка:
Пляваць мы хацелі, пляваць свысака.
Хоць жалка Кадафі, канешна, сьлягка.
І Хосьні Мубарак паў жэртвай інтрыг
Цех западных гадаў. Пляваць нам на іх!
Грышка:
І хто мы, і дзе мы – ў Эўропе ці дзе?
У цемры брыдзем мы, радзіма ў бядзе.
Саўка:
Пляваць мы хацелі, ў нас сільная ўласьць.
Плюёт прэзідзент, дык і нам напляваць!
Пляваць мы хацелі!
Грышка:
Краіна няспынна абсурдам кіпіць.
Ці то засудзілі, ці будуць судзіць…
Таго адпусьцілі, а гэты сядзіць.
І з жахам Захад на гэта глядзіць.
Саўка:
Пляваць мы хацелі! Хацім і плюём
На западны мір і на ўсё, што пры ём.
Пляваць мы хацелі на капіталізьм!
Яму не паняць беларускую жызьнь.
Грышка:
Ашчэрыла пашчу краіна-турма.
Дзяржаўная прэса лье рэкі дзярма.
Тым часам арабы спалілі масты,
І нават Кадафі, напэўна, кранты.
Саўка:
Пляваць мы хацелі, пляваць свысака.
Хоць жалка Кадафі, канешна, сьлягка.
І Хосьні Мубарак паў жэртвай інтрыг
Цех западных гадаў. Пляваць нам на іх!
Грышка:
І хто мы, і дзе мы – ў Эўропе ці дзе?
У цемры брыдзем мы, радзіма ў бядзе.
Саўка:
Пляваць мы хацелі, ў нас сільная ўласьць.
Плюёт прэзідзент, дык і нам напляваць!