Іван Цэдрык |
«Ён быў цудоўны і працавіты чалавек. І тая добрая сустрэча нашага кандыдата з выбарцамі ў Слуцку — на яго рахунку. Нагадаю, што прэзыдэнцкая выбарчая кампанія пачыналася вельмі хутка, і калі людзі, якія прыходзілі да нас працаваць, дэманстравалі сваю працаздольнасьць, то заставаліся ўжо. Вось ён менавіта з тых людзей, якія старанна працавалі і арганізоўвалі працу. Ён быў у Слуцку сапраўдным лідэрам, арганізатарам спраў штабу».
Удзельнік ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава ў Слуцку Анатоль Богуш:
«Мы з Іванам Іванавічам стала зьбіралі подпісы.Асабліва актыўна ён гэта рабіў у нашым 11-м гарадку. У гэтай працы ён быў вельмі сумленны. Тлумачыў: «Буду змагацца супраць Лукашэнкі!»
Шмат гадоў многія случакі ведалі Івана Цэдрыка па яго справах у будаўніцтве. Ён працаваў у дзяржаўнай арганізацыі, якая камплектавала гарадзкія і сельскія будоўлі матэрыяламі.
У сям’і нябожчык пакінуў дарослых сына і дачку, а таксама трох унукаў. Паведаміла спадарыня Натальля:
«Мы яго апошнім часам шмат адгаворвалі, таму што барацьба за справядлівасьць вельмі моцна падрывала яго здароўе. Усе родныя яму даводзілі: „Мы цябе добра ведаем і разумеем“, але ён усё роўна змагаўся. Вельмі шмат лістоў прэзыдэнту дасылаў. Любіў ён жыцьцё, хацеў жыць, вельмі любіў дзяцей і ўнукаў…»