Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў студзені 2011 году ў адносінах да студзеня 2010 году вырасьлі на 14,8%, паведамілі агенцтву Interfax ў Нацыянальным статыстычным камітэце (Белстаце).
У студзені 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010 году кошты на харчы павялічыліся на 2,1%.
Паводле дадзеных Белстату, за студзень 2011 году ў параўнаньні са студзенем 2010 году, бульба ў Беларусі падаражэла на 68,8%, крупы -- на 41,5%, алей -- на 40,4%, масла -- на 36%, цукар -- на 27,5%, садавіна -- на 26%, гародніна -- на 24,6%, сыры -- на 20,1%, кандытарскія вырабы -- на 17%, малако і малочныя прадукты -- на 16,4%, яйкі -- на 14,6%.
Цэны на мяса і птушку за год вырасьлі на 11,2%, алькагольныя напоі -- на 13,3%, гарбата - на 8,7%.
У студзені 2011 году ў параўнаньні са сьнежнем 2010 году больш за ўсё падаражэлі бульба, цукар, гародніна, тытунёвыя вырабы, садавіна, алькагольныя напоі, алей і масла, сыры.
Сярэднія цэны на прадукты харчаваньня ў студзені

Тавар | Сярэдняя цана ў бел. рублях |
Ялавічына першай катэгорыі | 13630 за кг |
Сьвініна (акрамя бескасьцёвага мяса) | 11794 за кг |
Куры | 8957 за кг |
Вараная каўбаса вышэйшага гатунку | 14283 за кг |
Марожаная рыба | 7281 за кг |
Малако 2,5% -3,5% тлустасьці | 1711 за літар |
Сьмятана | 7358 за кг |
Сыр цьвёрды | 19313 за кг |
Масла | 19479 за кг |
Хлеб жытне-пшанічны | 1909 за кг |
Макароны | 3158 |
Бульба | 1687 за кг |
Капуста | 1886 за кг |
Морква | 1658 за кг |
Цыбуля | 2225 за кг |
Яблыкі | 3981 за кг |