Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы сёньня перад вайскоўцамі падчас наведваньня другой інжынэрнай брыгады Ўзброеных сілаў РБ, перадае БЕЛТА.
Пра змову супраць краіны
Лукашэнка падкрэсьліў: "Цяпер на першы плян нароўні з эканомікай выходзіць замежнапалітычны вэктар гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі. Гэта навочна паказала выбарчая кампанія ў нашай краіне. Падзеі 19 сьнежня лішні раз пацьвердзілі, што супраць нашай краіны была арганізаваная сапраўдная змова. Спансаравалі яе замежныя спэцслужбы, а роля чарнавых выканаўцаў адводзілася мясцовым палітычным "правадырам", пра бурную дзейнасьці якіх (нібыта на карысьць Беларусі) сам народ нават не падазраваў, ды і вы, людзі вайсковыя, дасьведчаныя, ды і я ня думаў, што так далёка нашы "правадыры" могуць зайсьці. Хоць быў гатовы, як і міліцыя, і вайскоўцы, да любога зыходу. А калі б не былі гатовыя? Мы б ужо з вамі гэтай сустрэчы не праводзілі. Здаецца, нішто не прадказвала, што гэта можа адбыцца. Гэта яшчэ раз кажа аб тым , што мы павінны ганарыцца сваёй стабільнасьцю і спакоем і ў любой сытуацыі порах трымаць сухім. Гэта – чыста вайсковы ўрок".
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, вялізная частка грошай на гэтыя падзеі ішла зь Нямеччыны і Польшчы, а таксама празь іншыя дзяржавы. Там жа рыхтаваліся праграмы зьвяржэньня ўлады ў Беларусі. “Гэта – рэальныя факты, заснаваныя на дакумэнтах і сьведчаньнях тых, хто гэта арганізоўваў”, – падкрэсьліў Лукашэнка.
Пра выкарыстаньне войска
"Мы абаранілі канстытуцыйны лад, дабрабыт і незалежнасьць Беларусі", – заявіў Лукашэнка. Паводле яго, беларускія грамадзяне ў цэлым з разуменьнем паставіліся да дзеяньняў улады і падтрымалі абраны шлях разьвіцьця краіны.
Пры гэтым Лукашэнка выказаў сваю пазыцыю: калі б сытуацыя павярнулася такім чынам, што ўзьнікла рэальная пагроза перавароту ў краіне, ён бы не спыніўся перад тым, каб выкарыстаць Узброеныя сілы.
Пра Блізкі Ўсход
Аляксандар Лукашэнка закрануў сытуацыю ў краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі: "Вазьміце Эгіпет з 80-мільённым насельніцтвам. Што, там 80 мільёнаў чалавек паўсталі? Мільёнаў не было, называлі лічбу каля 100 тысяч чалавек. Нават калі 100 тысяч – у адносінах да 80000000. Эгіпту гэта які працэнт? – перавярнулі краіну. І там сытуацыю – яшчэ невядома, чым яна скончыцца, – ад праліцьця крыві выратавала войска – спакойнымі дзеяньнямі".
Гаворачы аб падзеях 19 сьнежня, Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў: "Дзякуй Богу, нам не прыйшлося задзейнічаць Узброеныя сілы".
Пра эканамічную вайну
Лукашэнка заявіў: "Мы сваю зямлю, тэрыторыю будзем абараняць усімі наяўнымі сродкамі і рэсурсамі". "Калі пасьля інфармацыйнага ціску хто-небудзь хоча паспрабаваць эканамічную вайну зь Беларусьсю – гэта дорага ім абыдзецца. Мы сваёй зямлі не аддамо", – дадаў ён. Беларусь вытрымае любы, у тым ліку палітычны, ціск, заявіў Лукашэнка.

Дзякуй Богу, нам не прыйшлося задзейнічаць Узброеныя сілы