Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "Пляваць я хацеў на ўсе іх камэнтары"


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Кіраўнік Беларусі "абыякавы да рэакцыі Захаду" на судовыя працэсы ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня супраць характару правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта ён заявіў 19 лютага, адказваючы на пытаньні журналістаў, перадае БелТА.

"Пляваць я хацеў на ўсе іх камэнтары. Гэта злыя і непрыстойныя людзі. Зь імі нельга ні размаўляць, ні выбудоўваць адносіны, – сказаў Аляксандар Лукашэнка. – Тым больш я сёньня абсалютна ведаю і ўпэўнены, што яны хацелі ад Беларусі. Яны правалілі тут усё, яны выдаткавалі тут сотні мільёнаў даляраў. Праваліўшы, яны сёньня пачынаюць, для таго каб апраўдацца, лямантаваць на ўвесь сьвет, што тут ледзьве ня вязьні палітычныя".

"Ніякіх вязьняў тут няма, звычайныя крымінальнікі, былыя зьняволеныя і не па адным разе. Гэта іх права, хай кажуць. Яны праўды нідзе не паказалі, яны баяцца гэтай праўды", – дадаў Аляксандар Лукашэнка.

"Гэта жулікі, якія ў свой час падзялілі грошы разам з нашымі, сотні мільёнаў, і яны пайшлі прахам. Ім трэба сёньня апраўдацца".

"Мы ведаем, чаго хочам: мы павінны будаваць сваю краіну. Таму трэба супакоіцца і менш глядзець на тое, хто што вякне. Няхай кажуць колькі заўгодна. Мы нікому не дазволім зламаць сытуацыю і зрабіць жабрацкай краіну".

Аляксандар Лукашэнка таксама адзначыў, што ня будзе штучна ствараць у Беларусі апазыцыі:.

"Апазыцыя павінна быць, але я яе сам сабе ствараць ня буду. Выразна ведаю гэта і абяцаю, што я ня буду ствараць сам сабе апазыцыю, але і перашкаджаць ня буду, каб зьявіліся канструктыўныя людзі, якія аб'яднаюцца і будуць выступаць зь нейкім альтэрнатыўным пунктам гледжаньня".

Адказваючы на пытаньне журналістаў пра сытуацыю на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы, кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што краіны ўсяго сьвету, у тым ліку Беларусь, павінны зрабіць вывады з падзеяў, якія адбыліся ў шэрагу краін гэтага рэгіёну.

"Гэта ўрок для нас. Нікому нельга верыць, ні на каго нельга спадзявацца", - заявіў А. Лукашэнка.

Паводле яго слоў, "нікому не патрэбна моцная краіна, моцных баяцца, але іх моцна і не любяць, моцныя нікому не патрэбныя". "Таму нас дзяўбуць і будуць дзяўбаць. І гэта (падзеі ў Егіпце і Тунісе) - для нас ўрок".

Аляксандар Лукашэнка таксама назваў адкрытай лухтой інфармацыю пра нібыта атрыманую ім траўму падчас адпачынку ў Сочы. Ён падкрэсьліў, што ў яго ўсё ў парадку са здароўем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG