Старшыня выканкаму УНА-УНСО Руслан Зайчанка назваў абвінавачаньні Васілю Парфянкову ва ўдзеле ў пагромах хлусьнёй ды інсынуацыяй.
Імя Парфянкова згадвалася ў публікацыі газэты Адміністрацыі прэзыдэнта "Советская Белоруссия" "За кулісамі адной змовы". Газэта пісала, што Парфянкоў з 2001 па 2005 гады зьяўляўся сябрам арганізацый "Зубр" і "Малады фронт", і з кастрычніка 2004 па студзень 2005 гадоў прымаў удзел у перадвыбарчай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Віктара Юшчанкі, і нібыта ўдзельнічаў у захопе штабу Віктара Януковіча сумесна зь сябрамі УНА-УНСО, зь якімі падтрымлівае таварыскія адносіны.
"Непасрэдна удзельнічаў у пагромах, ажыцьцяўляў штурм адміністрацыйнага будынка – Дома ўраду, разьбіваў шкло, дзьверы, наносіў удары супрацоўнікам праваахоўных органаў з выкарыстаньнем бытавых прадметаў, заклікаў натоўп да актыўных дзеяньняў", – гаварылася ў матэрыялах, апублікаваных газэтай.
Старшыня выканкаму УНА-УНСО Руслан Зайчанка сказаў Радыё Свабода, што такога захопу ня памятае, а Васіля назваў "залатым хлопцам.
"Гэта вядома ідыятызм, таму што калі б мы ўдзельнічалі ў пагроме, то мы б за гэта адказвалі. А каб Васіль удзельнічаў у любых пагромах – гэта выключана. Таксама частка беларускай прэсы пісала пра нібыта наш удзел у нядаўніх падзеях у Беларусі. І гэта зьяўляецца хлусьнёй, інсынуацыяй", – сказаў Зайчанка.
Руслан Зайчанка сказаў Радыё Свабода, што цяперашні прысуд Васілю Парфянкову зьвязаны з тым, што яго "падставілі палітыкі, што да патрыятызму ды нацыяналізму ня маюць ніякага дачыненьня".