Справу будзе разглядаць Менскі гарадзкі суд. Арцёма Брэўса і Івана Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
3 лютага кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў непрымальным знаходжаньне двух грамадзянаў Расеі пад арыштам у Беларусі.
“Высунутыя супраць іх абвінавачваньні выглядаюць проста кажучы несур’ёзна. Мы спрабуем зараз дабіцца большай яснасьці ад нашых беларускіх калегаў”, - заявіў Лаўроў.