Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч просіць парады ў аўдыторыі «Свабоды»


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
На «Свабоду» патэлефанаваў вядомы беларускі палітык Віктар Івашкевіч:

«Я вельмі хачу параіцца з слухачамі і наведнікамі сайту „Свабоды“. Справа ў тым, што мяне запрасілі заўтра на запіс ток-шоў „Адкрыты фармат“. Ён прысьвячаецца беларуска-польскім дачыненьням.


У мяне зараз дваістае адчуваньне. З аднаго боку, я лічу, што трэба ісьці і сказаць: калі хочаце мець добрыя дачыненьні зь любымі суседзямі, то найперш трэба вызваліць палітвязьняў. І такі крок для лёсу вязьняў мог быць бы станоўчым.

З другога боку, я разумею, што прапагандысцкая машына беларускага рэжыму запрашае мяне на ток-шоў не для таго, каб даць мне магчымасьць там выступіць, а каб зманіпуляваць і скарыстаць у сваіх мэтах.

Таму ў мяне сумненьне — ісьці не ісьці? Улады могуць сказаць: мы давалі апазыцыі выказацца, а яна адмовілася бо ня мае, што сказаць. Але калі зьвязвацца зь дзяржаўным тэлебачаньнем, то існуе небясьпека, што гэта будзе выкарыстана і супраць мяне асабіста, каб „замазаць“ празь нейкія маніпуляцыі, і супраць той палітыкі, якую праводзіць апазыцыя.

Таму я зьвяртаюся да чытачоў сайту „Свабоды“, да слухачоў, каб яны выказалі да заўтрашняга паўдня свае меркаваньні — варта ісьці ці ня варта ісьці?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG