Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Менску


Крысьціна Шацікава
Крысьціна Шацікава
Магілёўскую праваабаронцу грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Першамайскім раённым аддзеле міліцыі Менску. Актывістку выклікалі туды як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны. Яго праводзіў сьледчы Аляксандар Фейцар.

Крысьціна Шацікава: «Мне падалося, што гэты сьледчы сапраўды спрабуе разабрацца ў справе. Прынамсі пакуль ён, відаць, не атрымліваў нейкіх іншых загадаў. Так кажу, бо параўноўваю допыт у КДБ і ў гэтага сьледчага. Сьледчы задаваў канкрэтныя пытаньні й даслоўна ўсё запісваў. У КДБ ж проста дурылі галаву. Правакавалі».

Актывістка перадала сьледчаму два дзясяткі фотаздымкаў. На іх, як яна сьцьвярджае, сьведкі, якія бачылі, хто выламваў дзьверы й выбіваў вокны ў Доме ўраду 19 сьнежня. Яны могуць пацьвердзіць, што гэта былі не апазыцыянэры, а правакатары. Фотаздымкі рабіла сама Шацікава. Іх яна перадала і сьледчым КДБ 4 лютага.

Шацікава: «Гэтыя фотаздымкі камітэтчыкаў нібыта і не зацікавілі. Яны не адмовіліся ад іх, узялі, але мне сказалі менавіта так. Менскага сьледчага ж яны зацікавілі. Я ня ведаю, праўда, наколькі яны дапамогуць сьледзтву. Гэта ўжо будзе, відаць, кіраўніцтва ацэньваць, што ім патрэбна насамрэч. Але на сваім узроўні, цяперашнім, ён іх разглядае як улікі, прынамсі мне так падалося».

Крысьціна Шацікава — удзельніца акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці. Як толькі невядомыя пачалі біць вокны ў Доме ўраду яна пасьпела адвезьці фотакамэру са здымкамі да знаёмых і вярнулася зноў на плошчу. Падчас разгону акцыі яе затрымалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG