Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Воўчак: «Так, я сышоў. Астатняе без камэнтару»


Сьвятлана Байкова
Сьвятлана Байкова
Адвакат Міхаіл Воўчак, які больш за 6 месяцаў прадстаўляў абарону былой сьледчай пракуратуры Сьвятланы Байковай, напісаў заяву і сышоў з адвакатуры.

Вядомы адвакат Міхаіл Воўчак ў размове са «Свабодай» пацьвердзіў, што напісаў заяву і сышоў з адвакатуры. Але ці зьвязаны гэты крок са справай Сьвятланы Байковай, Міхаіл Воўчак не адказаў.

Воўчак: «Нічога не магу сказаць. Што адбываецца!»

Карэспандэнт: «Вы на пэнсію пайшлі?»

Воўчак: «На пэнсіі я ўжо 10 гадоў».

Карэспандэнт: «Вы напісалі заяву аб выхадзе з адвакатуры?»

Воўчак: «Так, напісаў.»

Карэспандэнт: «З чым гэта зьвязана?»

Воўчак: «Жадаю вам посьпехаў».

Паводле інфармацыі «Інтэрфакса», сьледчы ў справе Сьвятланы Байковай адхіліў адваката Міхаіла Воўчака, паколькі супраць яго была заведзеная крымінальная справа за разгалошваньне матэрыялаў справы. Такім чынам, напярэдадні суду Сьвятлана Байкова засталася без адваката.

Былы адвакат, праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што цяпер ніхто ня возьмецца абараняць Сьвятлану Байкову, бо пабаіцца паўтарыць лёс адваката Воўчака. На гэта, паводле праваабаронцы, і разьлічваюць тыя, хто перасьледуе былую сьледчую.

«Яны вырашылі элемэнтарна „вырубіць“ адваката. Завялі супраць яго крымінальную справу, а паколькі завялі справу, то ёсьць падставы ў сьледчага патрабаваць адхіленьня яго ад выкананьня ягоных абавязкаў. У выніку справа Байковай ужо ў судзе, а яна апынулася без абаронцы. Ну хто з адвакатаў у такіх умовах возьмецца яе абараняць? Прафэсійна і прынцыпова? Мяркую, такіх герояў проста ўжо не знайсьці».
Ну хто з адвакатаў у такіх умовах возьмецца яе абараняць?


Пры канцы лютага 2010 году Байкову затрымаў, а затым арыштаваў КДБ, у дачыненьні да яе была ўсчатая крымінальная справа, ёй прад’явілі абвінавачаньне ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Байкова расьсьледавала шэраг гучных злачынстваў, зьвязаных зь незаконным перамяшчэньнем тавараў праз мытню.

Пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы адвакат сьледчай Міхаіл Воўчак напісаў у пракуратуру скаргу на тое, што падчас сьледзтва былі парушаныя правы яго падабароннай. Пракуратура на скаргу ніяк не адрэагавала і тады адвакат агалосіў сваё меркаваньне публічна. У КДБ палічылі гэта разгалошваньнем матэрыялаў справы і завялі на адваката Воўчака крымінальную справу. Праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што насамрэч ніякага раскрыцьця сакрэтаў не было.

«Мы ўжо 10 разоў пра гэта казалі — што парушэньне правоў абвінавачанага ці падазраванага, як і парушэньні нормаў працэсу, ня ёсьць тайнай сьледзтва. Гэта публічныя рэчы».

Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да Байковай ужо болей за 2 месяцы як перададзеныя ў Вярхоўны суд, але дзень пачатку слуханьняў не прызначаны. Назіральнікі не выключаюць, што працэс не прызначаюць з-за таго, што справа Байковай «у судзе можа рассыпацца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG