Прэзэнтацыя зборніка паэзіі Ўладзімера Някляева "Акно" адбудзецца толькі пасьля вызваленьня аўтара.
Пра гэта паведаміў БелаПАН генэральны дырэктар маскоўскага выдавецтва "Время" Барыс Пастарнак.
Прэзэнтацыю кнігі спачатку плянавалася правесьці на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адбудзецца 9-13 лютага. Аднак Пастарнак адмовіўся ад удзелу ў выставе. Прычым сваё рашэньне ён назваў "хутчэй эмацыйным, чым рацыянальным".
Пастарнак паведаміў, што ў кнігу "Акно" увайшлі ў асноўным выбраныя вершы Някляева ў перакладзе на расейскую мову, а таксама яго арыгінальныя рускамоўныя паэтычныя творы. Прадмову да зборніка напісаў паэт Яўген Еўтушэнка, які падтрымаў вылучэньне Някляева на пасаду прэзыдэнта і назваў яго "адказным грамадзянскім учынкам" паэта. А пасьля арышту Някляева Еўтушэнка распачаў розныя дзеяньні ў абарону беларускага паэта.
Дырэктар маскоўскага выдавецтва мяркуе, што "неяк не па-людзку праводзіць прэзэнтацыю кнігі Някляева ў некалькіх кілямэтрах ад месца, дзе паэт сядзіць пад хатнім арыштам". Вось чаму, паводле яго слоў, прэзэнтацыя кнігі адбудзецца толькі пасьля таго, як Някляеў выйдзе на свабоду і правядзе прэс-канфэрэнцыю.