Завершанае папярэдняе расьследваньне крымінальнай справы супраць грамадзянаў Расеі Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.
Справа накіраваная ў суд, паведаміў Інтэрфаксу крыніца ў сілавых структурах.
Брэўса і Гапонава вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Іх затрымалі пасьля падзеяў на плошчы. 29 сьнежня Брэўс і Гапонаў яны выйшлі на волю і паўторна былі арыштаваныя.
3 лютага кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў непрымальным знаходжаньне двух грамадзянаў Расеі пад арыштам у Беларусі.
“Высунутыя супраць іх абвінавачваньні выглядаюць проста кажучы несур’ёзна. Мы спрабуем зараз дабіцца большай яснасьці ад нашых беларускіх калегаў”, - заявіў Лаўроў.
"Расейцам было зменена вылучанае раней абвінавачванне. У прыватнасці, выключана абвінавачванне па ч.1 ст.293 КК - "арганізацыя масавых беспарадкаў ", - заявіў прадстаўнік амбасады Расеі Вадзім Гусеў.
Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. “Пакараньне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам ад трох да васьмі гадоў", - сказаў ён.