У той час, як беларускія ўлады працягваюць душыць незалежныя СМІ, старшыня Кіроўнай рады замежнага амэрыканскага вяшчаньня Ўолтэр Айзэксан і дырэктар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэфры Гедмін сёньня пацьвердзілі сваю прыхільнасьць да свабоды СМІ ў Беларусі і выказалі заклапочанасьць з нагоды бясьпекі журналістаў па ўсёй краіне.
Айзэксан і Гедмін наведалі Літву ў складзе дзьвюхпартыйнай дэлегацыі Кангрэсу ЗША на чале з сэнатарамі Джонам Маккэйнам і Джозэфам Лібэрманам.
"Тое, што мы бачым у Эгіпце, Тунісе ды іншых краінах, – гэта тое, да чаго людзі імкнуцца, і што мы, жывучы ў свабодных грамадзтвах маем як належнае", – сказаў Айзэксан, – У Беларусі ЗША імкнецца прадстаўляць людзям дакладную і праўдзівую інфармацыю для таго, каб тыя самі маглі мець сваё ўласнае меркаваньне, калі гаворка ідзе аб вызначэньні іх будучыні".
Джэфры Гедмін дадаў, што Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода "робіць экстраардынарную працу ў цяжкіх умовах, з тым каб прынесьці людзям навіны і інфармацыю, у якіх улады спрабуюць ім адмаўляць".
"Мы асабліва заклапочаныя бясьпекай нашых журналістаў", – сказаў Гедмін, – Некаторыя з нашых журналістаў пацярпелі падчас асьвятленьня гвалтоўнага разгону пратэстаў пасьля выбараў, і журналістаў працягваюць арыштоўваць і перасьледаваць у Менску і па ўсёй краіне".