Аляксандар Лукашэнка 3 лютага падпісаў указ аб аб'яўленьні 2011 году Годам прадпрымальнасьці, паведамляе БЕЛТА.
Паводле ўказу, сёньня перад беларускім грамадзтвам стаіць маштабная задача зрабіць рашучы рывок ва ўсіх галінах і сфэрах дзейнасьці, каб выйсьці на ўзровень перадавых эўрапейскіх краінаў.
Год прадпрымальнасьці будзе спрыяць стварэньню новага аблічча беларускай эканомікі, разьняволеньню дзелавой актыўнасьці і ініцыятывы, фармаваньню атмасфэры здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоваў для ўкараненьня новых тэхналёгій ва ўсіх сфэрах, павышэньню дабрабыту і якасьці жыцьця грамадзянаў – піша дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.