Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў Мазыры й Калінкавічах


Сёньня ў другой палове дня супрацоўнікі Мазырскага аддзелу Гомельскага УКДБ правялі ператрус у Рыгора Крывіцкага, мясцовага актывіста кампаніі альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Крывіцкі: «Ператрус цягнуўся прыкладна паўгадзіны. Нічога такога забароненага ў мяне не было, таму яны нічога й не забралі».

У першай палове дня тыя ж мазырскія чэкісты правялі вобшук у прыватным доме Тамары Зайцавай у Калінкавічах:

Тамара Зайцава
«Яны перакапалі усю маю перапіску зь людзьмі, якія пакутуюць на алькагалізм. З залежнымі ад алькаголю я ліставалася з прычыны маёй грамадзкай дзейнасьці. Забралі ў мяне дыскі зь песьнямі Ўладзімера Някляева й хрысьціянскімі гітамі».

Спадарыня Зайцава зьяўляецца каардынатарам у рэгіёне стваранай партыі «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі». Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі яна зьбірала подпісы й вяла агітацыю за Віталя Рымашэўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG