Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея лічыць паводзіны Менску непрымальнымі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

«Тое, што адбылося ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў – непрымальнае, – заявіў міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў на брыфінгу ў Маскве.


Лаўроў адзначыў удзел Расеі ў выпрацоўцы нядаўняга рашэньня Рады Эўразьвязу:

”Мы актыўна ўдзельнічалі ў выпрацоўцы рашэньня Камітэту міністраў Рады Эўропы ў сярэдзіне студзеня – рашэньня, якое было прынятае адзінагалосна, і ў якім патрабуецца неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і праваабаронцаў, забясьпечыць выкананьне правоў чалавека і палітычных свабодаў, паважаць эўрапейскія каштоўнасьці і прынцыпы. Мы разьлічваем, што нашы беларускія калегі апэратыўна і пазытыўна адрэагуюць на гэтае кансэнсуснае рашэньне Рады Эўропы".

Разам з тым Лаўроў адзначыў, што Расея не падтрымлівае ізаляцыі Беларусі.

"Мы перакананы, што вырашаць гэтыя задачы трэба праз спрыяньне дыялёгу, які ўцягваў бы Беларусь у шматбаковыя працэсы і тым самым дапамагаў бы прасоўваць эканамічныя рэформы і ўмацоўваць дэмакратыю ў гэтай краіне. Вырашаць гэтыя задачы аднабаковымі санкцыямі, якія прымаюцца з палітычных матываў, каб пагоршыць сацыяльна-эканамічную сытуацыю – гэта ня той шлях,” – зазначыў міністар замежных справаў Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG