Эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў «Лідзкая лякафарба» і «Полацк-шкловалакно», пра якія напярэдадні абвясьціла кіраўніцтва Злучаных Штатаў, набудуць моц 11 лютага. Пра гэта паведамляецца на сайце Казначэйства ЗША.
31 студзеня Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў пра пашырэньне візавых санкцый супраць вышэйшых беларускіх чыноўнікаў і аднаўленьне эканамічных санкцый у адносінах да згаданых прадпрыемстваў.
У той жа дзень Эўразьвяз заявіў пра абмежаваньні на перасоўваньне для больш чым 150 вышэйшых кіраўнікоў Беларусі, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.
Салідарныя захады ЗША і Эўразьвязу адносна візавых санкцый сталі рэакцыяй на разгон мірнай акцыі апазыцыі 19 сьнежня ў Менску і масавыя арышты яе ўдзельнікаў.