Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы патрабуюць вызваленьня затрыманых у Менску суайчыньнікаў


53% расейцаў лічаць, што неабходна любымі сродкамі дамагацца як найхутчэйшага вызваленьня грамадзянаў Расеі, затрыманых у Беларусі падчас акцыі апазыцыі 19 сьнежня. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага Ўсерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі.

Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў былі арыштаваныя ў Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў і абвінавачаныя ў «арганізацыі масавых беспарадкаў». Цяпер расейцам пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

У меншасьці — тыя, хто прапануе ня ўмешвацца ў сытуацыю, даўшы магчымасьць беларускаму боку самому разабрацца з затрыманымі. Пры гэтым частка апытаных расейцаў лічыць, што суайчыньнікаў неабходна судзіць у Расеі.

Паказальна, што кожны пяты з апытаных лічыць патрэбным «замарозіць» адносіны з афіцыйным Менскам і ўвесьці санкцыі супраць Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG