Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль пра санкцыі: «Гэта кампрамісны варыянт»


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль
Менскі палітоляг Аляксей Кароль мяккія санкцыі Эўразьвязу адносна афіцыйнага Менска назваў недастатковымі для падштурхоўваньня Беларусі да істотных перамен:

«Гэта вынік папярэдніх адносін Эўразьвязу да Беларусі цягам усяго пэрыяду. Вынік таго, што было складана вырашыць рознагалосьсі і рознае стаўленьне да беларускага рэжыму і да ўвядзеньня санкцый, якія існуюць сярод краін Эўразьвязу. Усё ж такі ў Зьвязе вельмі шмат краін.

Гэта кампрамісны варыянт, які фактычна аднаўляе тыя санкцыі, што былі раней. На мой погляд, гэта недастаткова, каб рэалізаваць магчымасьці для перамен у Беларусі. Рэкамэндацыі Эўрапарлямэнту больш адпавядалі сытуацыі і дасягненьню мэты.

Адзіны пазытыў у гэтым, што гэта сур’ёзны знак для Лукашэнкі, і ёсьць спадзяваньне на тое, што можа быць уключаны мэханізм шматступеньчатага ўзмацненьня санкцыяў, калі ня будуць спыненыя рэпрэсіі ў Беларусі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG