Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу сёньня выказаліся за пашырэньне сьпісу беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх уводзяцца візавыя санкцыі.
У гэтым сьпісе ёсьць і група кіраўнікоў выбарчых камісіяў — ад Цэнтральнай да рэгіянальных. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына так пракамэнтавала «Свабодзе» гэтае рашэньне:
«Гэта расстрэльныя сьпісы. Калі на акупаванай тэрыторыі з насельніцтвам распраўляюцца, то спачатку вызначаюць — пацярпіць столькі і столькі чалавек. А пасьля мы вызначымся пэрсанальна.
Яны могуць зрабіць усё што заўгодна. Гэта нішто іншае, як звычайная расправа. Яна ня мае нічога агульнага з пэрсанальнай віною людзей».