Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобец: "Спадзяюся, гэта знак таго, што і іншых таксама пачнуць выпускаць"


Пасьля вызваленьня з турмы КДБ кіраўнік выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец даў інтэрвію Радыё Свабода.

Уладзімера Кобеца, які на прэзыдэнцкіх выбарах быў кіраўніком штабу Андрэя Саньнікава, затрымалі ў Менску 21 сьнежня ў другой палове дня. У ноч на 27 студзеня ён выйшаў на волю зь сьледчага ізалятара КДБ.

Віталь Цыганкоў: Вам як-небудзь патлумачылі прычыны вызваленьня?

Кобец: Не, гэта было цалкам нечакана. Мяне выклікалі на допыт, пасьля допыту далі паперу пра зьмяненьне меры стрыманьня, і позна ўвечары 26 студзеня выпусьцілі зь СІЗА.
Я хачу верыць, што і іншыя будуць выпушчаныя. У мяне ёсьць нейкае адчуваньне, што магчыма, прынята нейкае рашэньне


Цыганкоў: Прабачце, але я павінен спытаць, ці было ў вашых дзеяньнях нешта, што магло паспрыяць вызваленьню?

Кобец: Не, ніякіх запісак і тлумачэньняў я не пісаў. Мяне, дарэчы, ужо вызвалялі праз трое сутак пасьля затрыманьня першы раз, а потым, ня даўшы выйсьці, завярнулі назад. Я пакуль сам імкнуся сабраць інфармацыю, даведацца, што ўвогуле адбываецца. Але спадзяюся, што гэта знак таго, што і іншых таксама пачнуць выпускаць.

Цыганкоў: Як часта праходзілі допыты?

Кобец: Большасьць допытаў былі на самым пачатку, адразу пасьля затрыманьня. А потым была вялікая пярэрва, якая скончылася ўчорашнім допытам і зьмяненьнем меры стрыманьня. Атрымалася, што я правёў у СІЗА 36 дзён.

Цыганкоў: Сьледчыя сказалі, калі зноў вас выклічуць на допыт? Ваш статус падазраванага не зьмяніўся?

Кобец: Статус не зьмяніўся, я не магу зьяжджаць зь Менску. Мне сказалі, што яшчэ выклічуць на допыт. Апынуцца на свабодзе... нельга сказаць, што гэта непрыемна. Я хачу верыць, што і іншыя будуць выпушчаныя. У мяне ёсьць нейкае адчуваньне, што магчыма, прынята нейкае рашэньне — і дай Бог, каб людзі павыходзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG