Незалежны журналіст Генадзь Барбарыч вымушаны быў сьцерці аўдыёзапісы на дыктафоне. А яго "размова ў КДБ" цягнулася каля паўгадзіны.
Журналіста затрымалі ў Доме культуры імя Дзяржынскага, калі ён браў інтэрвію ў сваякоў вязьняў "амэрыканкі".
"Я пісаў на дыктафон інтэрвію ў Вольгі Бандарэнкі. Прыбег нейкі грамадзянін у цывільным і спытаў акрэдытацыю. Я адказаў, што проста запісваю. Ён не прадставіўся і прапанаваў прайсьці і даць пашпарт. Потым прыйшоў іншы супрацоўнік КДБ, які сказаў, што будынкі КДБ — гэта рэжымная тэрыторыя і тут нельга рабіць запісы.
Ён таксама папрасіў папярэдзіць іншых журналістаў і згадаў Алега Грузьдзіловіча, якога з гэтай прычыны двойчы затрымлівалі, і Барыса Гарэцкага. Дзіўна, калі дом культуры — гэта рэжымнае памяшканьне, то як тут адбываюцца канцэрты, на якіх робяць розныя запісы? На гэта мне супрацоўнік КДБ сказаў, што ўвечары гэта не рэжымная тэрыторыя, а днём рэжымная", - паведаміў Барбарыч.
Журналісту вярнулі дыктафон і папрасілі сьцерці аўдыёзапісы, пасьля гэтага аддалі пашпарт.