19 студзеня акцыя салідарнасці зь беларускімі палітзьняволенымі прайшла ў францускім горадзе Бардо.
Паводле беларускай студэнткі ў Францыі Аліны Таранік, а 17-й гадзіне каля 15 чалавек – у асноўным студэнты – сабраліся на галоўнай плошчы ў Бардо. У акцыі ўдзельнічалі беларускія, францускія, баўгарскія і румынскія студэнты. Прысутнічаў таксама актывіст арганізацыі “Amnesty International”.
Нагадаем, 11 студзеня “Amnesty International” прызнала 16 зьняволеных палітыкаў і журналістаў вязьнямі сумленьня.
Людзі трымалі ў руках бел-чырвона-белы сьцяг з надпісам “Салідарныя зь Беларусьсю”, а таксама партрэты тых, хто ўжо месяц знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Гэтаксама былі запаленыя 32 сьвечкі ў гонар тых, каго вінавацяць па дзьвюх частках артыкулу аб масавых беспарадках.
Варта зазначыць, што ў францускіх мэдыях тэме беларускіх выбараў прысьвячалася мала ўвагі. Большасьць французаў ня чула пра рэпрэсіі, што разгарнуліся ў Беларусі. Таму людзі, якія маглі назіраць акцыю салідарнасьці на працягу 30 хвілінаў, спыняліся, цікавіліся і ахвотна бралі інфармацыйныя ўлёткі, што раздаваліся падчас акцыі.