Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяну Севярынец адвезьлі ў КДБ сустрэцца з сынам?



Як паведамляе прэсавая служба партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», маці Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна паведаміла па тэлефоне, што яе «вязуць у КДБ для сустрэчы з сынам». Праўда, супрацоўнікі КДБ дзеля гэтага перахапілі яе чамусьці па дарозе на цягнік у Варшаву.

Раней спадарыня Севярынец падавала хадайніцтва на сустрэчу з Паўлам, але атрымала адмову быццам бы «з-за нямэтазгоднасьці» гэтай сустрэчы. Сёньня яна падала скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі і асабіста аднесла заяву на імя старшныі Камітэту дзяржбясьпекі.

Зараз жанчына знаходзіцца ў КДБ, тэлефон яе адключаны. Відавочна, што ў Варшаву Тацяна Севярынец ня трапіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG