Прадстаўнікі дэмакратычных сіл заклікаюць Эўрапейскі Зьвяз "весьці жорсткую размову з урадам Беларусі". Пра гэта заявіў 11 студзеня на прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін.
Калякін заклікаў Эўропу ўвесьці меры, якія "пакараюць вінаватых, а таксама дапамогуць беларускай грамадзянскай супольнасьці супрацьстаяць" пагаршэньню сытуацыі ў краіне. Становішча ў Беларусі Калякін ахарактарызаваў як "гуманітарную катастрофу".
Былы старшыня Вярхоўнага савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч назваў жорсткі разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня "актам дзяржаўнага тэрарызму". Паводле яго слоў, зараз "адзіная мэта дэмакратычных сіл — каб у Эўропе даведаліся, што адбылося і адбываецца ў Беларусі". Ён заўважыў, што дэмакратычныя сілы "зрабілі ўсё, што маглі зрабіць у сваім становішчы".
У сваю чаргу, кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандр Казулін выказаў надзею на міжнародную кансалідаваную пазыцыю ў адносінах да Беларусі.
"ЭЗ і Эўропа гулялі ў сваю гульню з дыктатарам, Расея — у сваю. Кожная краіна мела свае інтарэсы, а Лукашэнка шантажаваў абедзьве і перасьледаваў сваю выгаду — захаваньне ўлады", — сказаў ён. На думку Казуліна, адказ Эўропы павінен быць адэкватным сытуацыі, аднак любыя санкцыі ня могуць быць скіраваныя супраць беларускага народу". "З дыктатарам нельга размаўляць мовай угаворваньня, а толькі мовай сілы і ціску", — заявіў ён.
У прэс-канфэрэнцыі ў Бэрліне ўдзельнічалі таксама прадстаўнік штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, кіраўнік менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, дачка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева Эва Някляева і адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі.
Прэс-канфэрэнцыя ў Бэрліне адбылася напярэдадні дыскусіі аб сытуацыі ў Беларусі, якая пройдзе 12 студзеня ў Брусэлі ў межах пасяджэньня камітэту па замежных справах Эўрапарлямэнту. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай апазыцыі.