Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовыя магчымасьці вызваліць Някляева вычарпаныя


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Менскі гарадзкі суд адмовіўся зьмяніць меру стрыманьня абвінавачанаму ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» экс-кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву. Адвакат палітыка Ўладзімер Букштынаў удакладніў, што суд пакінуў Някляева пад арыштам, рашэньне абскарджаньню не падлягае.

6 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску гэтаксама пакінуў былога прэтэндэнта на вышэйшую пасаду пад вартай. У адваката быў адзін дзень, каб абскардзіць рашэньне згаданага суду ў вышэйшай інстанцыі — Менскім гарадзкім судзе. Аднак цяпер працэдура абскарджаньня вычарпаная, і Ўладзімер Някляеў застаецца ў сьледчым ізалятары КДБ — нягледзячы на тое, што пры канцы мінулага году ў яго здарыўся гіпэртанічны крыз.

Спадар Букштынаў заявіў, што ўсё ж выкарыстае ўсе магчымыя варыянты і накіруе скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі.

Уладзімер Някляеў разам з трыма дзясяткамі актывістамі апазыцыі абвінавачваецца ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG