Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У журналіста вымагалі пакаяньня за Плошчу


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч
Бабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча дапыталі ў КДБ. Допыт доўжыўся каля дзьвюх гадзін. Паводле дапытанага, сьледчы дамагаўся, каб ён паставіў подпіс пад радкамі ў пратаколе, дзе гаварыла пра тое, што яго знаходжаньне на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня было памылкай.

Васьковіч: "Сьледчы выпытваў, што я рабіў на плошчы. Што адбывалася там. Ён казаў, што гэта папярэдняя гутарка. Мяне папярэдзіў, што я мог бы быць зьвінавачаны за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Потым у паперы, якую мне далі падпісаць, была фармулёўка прыкладна такога зьместу — "Я ўсьведамляю, што ўдзельнічаў у беспарадках і што больш ня буду так рабіць". Я папрасіў, каб напісалі па-мойму, што буду ўдзельнічаць і надалей паводле маіх палітычных перакананьняў у акцыях пратэсту мірнага характару".

Яўгена Васьковіча арыштавалі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Ён адседзеў у ізалятары на Акрэсьціна 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG