Жонцы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілане 10 студзеня гэтак і не паведамілі, дзе знаходзіцца яе муж.
«У ізалятары на Валадарскага мне доўга абяцалі даць інфармацыю, але да вечара нічога пэўнага не сказалі, акрамя таго, каб прыходзіла заўтра з раніцы і зноў высьвятляла. Мяне гэта вельмі непакоіць, бо фактычна афіцыйных зьвестак, што яго перавялі з ізалятара КДБ, таксама няма. Пра гэта ў мінулы чацьвер, 6 студзеня, даведаўся адвакат, але зусім выпадкова. З афіцыйных крыніц, паўтараю, нічога пра мужа не казалі і ня кажуць. Заўтра зноў пайду з раніцы на „Валадарку“ і буду высьвятляць, дзе муж», — сказала «Свабодзе» Мілана Міхалевіч.
Алеся Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20 сьнежня і зьмясьцілі ў ізалятар КДБ паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пры гэтым вядома, што Алесь Міхалевіч дастаткова стрымана паводзіў сябе падчас выбарчай кампаніі. У параўнаньні зь некаторымі іншымі кандыдатамі ягоная крытыка кіроўнага рэжыму была абмежаванай. У прыватнасьці, Алесь Міхалевіч не заклікаў людзей пасьля выбараў ісьці на Кастрычніцкую плошчу. Назіральнікі не выключаюць, што жорсткія захады супраць Міхалевіча тлумачацца ягонай адмовай выступаць з публічным пакаяньнем.