Месцазнаходжаньне былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Алеся Міхалевіча пакуль невядомае. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Ягоны адвакат Алег Агееў паведаміў карэспандэнту "Свабоды":
"6 студзеня ён знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага. На сёньняшні дзень ён там ня ўтрымліваецца. Інфармацыі пра тое, дзе ён, мы пакуль ня маем. У СІЗА сказалі, што толькі заўтра змогуць паведаміць,дзе ён знаходзіцца".