Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаныя 25 чалавек, падазраваныя – яшчэ 13


Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня ў якасьці абвінавачаных праходзяць 25 чалавек, лік падазраваных павялічыўся да 13.

Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна", з 25 абвінавачаных 5 экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і два грамадзяніна Расеі. У СІЗА КДБ і МУС знаходзяцца 4 экс-кандыдаты ў прэзыдэнты: Андрэй Саньнікаў, Уладзімер Някляеў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч.

23 абвінавачаных утрымліваюцца пад вартай, 2 – пад падпіскай аб нявыезьдзе".
Суды, якія прайшлі на мінулым тыдні, адмовілі ў зьмене меры стрыманьня Саньнікаву, Някляеву, Лябедзьку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG