Камітэт Міжнароднага ПЭН-клюбу "Пісьменьнікі ў турме" (The Writers in Prison Committee - WiPC) апублікавалі заяву, у якой выказваецца глыбокая занепакоенасьць пагаршэньнем сытуацыі ў Беларусі ды лёсам журналістаў, дэмакратычных актывістаў і пісьменьнікаў, сярод якіх ёсьць сябры Беларускага ПЭН-цэнтру.
У заяве адзначаецца, што яны працягваюць знаходзіцца пад вартай, зь імі дрэнна абыходзяцца, і ім пагражае судовы перасьлед. WiPC заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх журналістаў і актывістаў, якія былі затрыманыя за ажыцьцяўленьне свайго права на свабоднае выказваньня думак, спыненьня палітычна матываваных крымінальных спраў і поўнага і належнага расьсьледаваньня паведамленьняў пра факты жорсткага абыходжаньня.
У заяве пэрсанальна называюцца Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Натальля Радзіна, Зьміцер Бандарэнка, Ірына Халіп.