Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядаюць камэры турмы на Акрэсьціна


Актывіст “Маладога фронту”, імя якога ў мэтах бясьпекі арганізацыя не называе, знайшоў фотаздымкі акрэсьцінскай камэры, якія ён зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Камэра знаходзіцца ў старым корпусе (для пакараных па адміністрацыйнай справе), і ад таго часу ў ім асабліва нічога не зьмянялася.

Здымкі і подпісы да іх узятыя з сайту “Маладога фронту”.


Гэта тая самая прыбіральня, на якую скардзяцца ўсе "сядзельцы". Самае непрыемнае, што яна знаходзіцца прама насупраць "вочка", у якое кожныя 5 хвілін заглядаюць наглядчыкі. Тэарэтычна гэтае "вочка" нельга закрываць, але практычна большасьць дзяўчат затыкае яго паперкай і хуценька выкарыстоўвае пару вольных хвілінак, пакуль наглядчык з абурэньнем не адчыніць дзьверы, каб высьвятліць, у чым прычына.


Гэта дзьверы ў камэру, сфатаграфаваныя са зьнешняга боку. Як бачна, у калідоры значна сьвятлей. У камэры ж кругласуткова гарыць слабая лямпачка – уначы цяжка заснуць, а чытаць няварта – можна сапсаваць зрок.


Тая самая артапедычная "сцэна".


Сьценкі – асаблівы гонар Акрэсьціна: жоўтыя і шурпатыя. Усе спрабуюць адламаць на памяць кавалачкі, што па-дызайнэрску спакусьліва выступаюць са сьцяны, але безвынікова.


Тут добра бачна вакенца, ад якога ў камэру паступае сьвятло. Камэра, варта зазначыць, зь вельмі нізкай стольлю – да вакна можна дацягнуцца і зазірнуць у яго. У некаторых камэрах столь настолькі высокая, што, каб зазірнуць у вакенца, трэба стаць на батарэю і падцягнуцца на руках. Адпаведна, у такіх камэрах значна менш сьвятла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG