Эўрапейская супольнасьць у студзені двойчы разгледзіць сытуацыю ў Беларусі. 12-га адбудуцца слуханьні ў Эўрапарлямэнце, на якія ўжо запрошаны лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч. А 31-га студзеня сытуацыю абмяркуюць міністры замежных спраў краін, якія ўваходзяць у Эўразьвяз.
Рэпрэсіўныя дзеяньні беларускай улады адносна ўдзельнікаў грамадзкіх пратэстаў ўжо публічна асудзілі міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Чэхіі ды іншых эўрапейскіх краін. З сумеснай заявай таксама выступілі Высокі прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу Кэтрын Эштан і Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан.
Амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра, а менавіта ягоная краіна старшынюе цяпер у Эўразьвязе, адзначае:
"І ў гэтых ацэнках дадзеная адназначная ацэнка сытуацыі. Нашы міністры замежных спраў хутка абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі і дадуць ёй адпаведную ацэнку".
Многія палітычныя дзеячы краін Эўразьвязу публічна выступаюць за ўвядзеньне санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных называе такі падыход контрапрадуктыўным:
"Частка нашых эўрапейскіх партнэраў мае скажоныя ўяўленьні пра рэальную палітычную і сацыяльную сытуацыю ў Беларусі. Гэта падштурхоўвае іх да прыняцьця рашэньняў, якія будуць наносіць шкоду нармальнаму ўзаемадзеяньню і тым каштоўнасьцям, прыхільнасьць да якіх яны самі дэманструюць. Гэта контрапрадуктыўная і блізарукая пазыцыя, якая ўжо давяла сваю беспэрспэктыўнасьць у мінулым дзесяцігодзьдзі".
Беларускія ўладныя структуры тым часам ня проста чакаюць, што пастановяць кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Эўразьвязу, а спрабуюць і нейкім чынам паўплываць на іхнія рашэньні. Менавіта так ацэньвае шмат хто з экспэртаў учорашнюю сустрэчу ў Вільні віцэ-міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага з дарадцам прэзыдэнта Літвы Дарыюсам Сямашкам.
Беларускі палітоляг Алесь Лагвінец мяркуе: улады ідуць на перамовы, каб атрымаць больш-менш прымальнае для сябе рашэньне Брусэлю:
"Рэжым карыстаецца любымі каналамі, каб зьмякчыць пазыцыю Эўразьвязу. Відавочна, што на тле выказваньняў прэзыдэнта Літвы Грыбаўскайце гэтая краіна можа быць адным з найбольш прымальных партнэраў для рэжыму. Я ня думаю, каб беларускія ўлады мелі вялікі посьпех у расколваньні Эўразьвязу. Спадзяюся, што Літва будзе прытрымлівацца сваіх заангажаваньняў. Бо ў Літве і грамадзкая думка, і шмат якія палітычныя сілы адназначна нэгатыўна ацэньваюць дзеяньні беларускіх уладаў".
Літоўскі палітоляг Томас Янялюнас упэўнены: калі Эўразьвяз здолее заняць супольную пазыцыю адносна Беларусі, то і Літва будзе яе прытрымлівацца, у тым ліку і санкцыяў. А місію беларускай дыпляматыі на літоўскім кірунку экспэрт у размове са "Свабодай" тлумачыць так:
"Трэба мець нейкі канал для беларускіх чыноўнікаў, нават для Лукашэнкі, у іхніх кантактах з Эўропай. У гэтым ёсьць сэнс. І Літва, я думаю, можа стаць такім каналам, калі Менску спатрэбіцца перадаць нейкія тлумачэньні, матывы, пытаньні. З другога боку, празь Літву беларускі бок можа "лавіць" нейкія сыгналы з Эўрапейскага Зьвязу".

празь Літву беларускі бок можа "лавіць" нейкія сыгналы з Эўрапейскага Зьвязу ...