4 студзеня машына, у якой знаходзіліся Мілана Міхалевіч, сястра палітыка Вольга і яе грамадзянскі муж Ігар Зенчык патрапіла каля 19 гадзіны ў дарожна-транспартнае здарэньне на вуліцы Варанянскага. Як сьведчаць відавочцы здарэньня, іх машына была прыпаркаваная ля ўзбочыны. Але, калі пасажыры выходзілі, ў адчыненыя дзьверы ўехаў іншы аўтамабіль.
На месца здарэньня выклікалі ДАІ. Але ў выніку міліцыянты затрымалі і даставілі ў Кастрычнікі РУЎС грамадзянскага мужа сястры кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Ігара Зенчыка. Затрымалі хлопца пасьля таго, як міліцыянты праверылі дакумэнты ўсіх пасажыраў. Прычым, Ігар ня толькі ня быў за рулём аўтамабіля, але і не зьяўляецца яго ўладальнікам. Вызвалілі яго толькі праз некалькі гадзінаў.
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Мілана ў жывым эфіры Еўрарадыё распавяла, што на гэтым справа не скончылася. "Наколькі ведаю, яго выклікаюць яшчэ на заўтра", — сказала Міхалевіч. Яна кажа, што сястра Алеся Вольга была "ў вялікім шоку ад гэтай сытуацыі і падпісала той пратакол, які ёй паказалі, нават не прачытаўшы яго".