Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Юхневічу далі 10 сутак


Павал Юхневіч на Дні салідарнасьці 16 жніўня сёлета
Павал Юхневіч на Дні салідарнасьці 16 жніўня сёлета
Маскоўскі раённы суд Менску прысудзіў грамадзкаму актывісту Паўлу Юхневічу 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Нагадаем, супрацоўнікі КДБ 31 студзеня а 8 раніцы прыйшлі ў кватэру Паўла Юхневіча і ягонай жонкі, фотакарэспандэнткі «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч. Яны забралі два ноўтбукі, вінчэстэры, флэшкі, дыктафон, усяго 15 найменьняў. Паўла Юхневіча забралі з сабой, яго адвезьлі ва управу КДБ па горадзе Менску (Казлова, 6а).

З гарадзкой управы КДБ Паўла даставілі ў Маскоўскі РУУС. Там склалі пратакол за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

Паколькі суд 31 сьнежня не пажадаў працаваць, да суду Павал знаходзіўся ў турме на Акрэсьціна. Сёньня раніцай яго адтуль прывезьлі ў суд
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG