Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь з 1 студзеня 2011 года падвысіла тарыфы на транзыт нафтапрадуктаў


Новы тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі уводзіцца ў дзеяньне з 1 студзеня 2011 года. Ён складзе $1,64 за тону нафтапрадуктаў, перамешчаных на адлегласьць 100 кілямэтраў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Падвышэньне тарыфу прадугледжана пастановай Мінэканомікі № 157 ад 1 лістапада 2010 года "Аб тарыфе на паслугі па транспартоўцы нафтапрадуктаў па магістральных нафтапрадуктаправодах, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Пастанова прынята ў адпаведнасьці з Пагадненьнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Фэдэрацыі аб узаемадзеяньні пры эксплёатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, разьмешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад 8 чэрвеня 2004 года.

Папярэдні раз тарыф на транспарціроўку нафтапрадуктаў быў падвышаны на 12,7% да $1,6 за тону на 100 км 1 ліпеня 2010 г. года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG