31 сьнежня ў Гомелі ў другой палове дня вызвалены з-за кратаў Валер Сьляпухін, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Ён правёў за кратамі 12 сутак.
Валер Сльяпухін быў затрыманы амапаўцамі ў цэтры гораду 19 студзеня й абвінавачаны ў лаянцы ў грамадзкім месцы.
Валера Сьляпухіна міліцыянты прывезьлі з ізалятару ў Цэнтральны РАУС , і ўжо адсюль выпусьцілілі на волю. Палітычнага арыштанта гомельскія актывісты сустракалі з бел-чырвона-белым сьцягам і музыкай.
Сьляпухін: “Я першы раз галадаваў, таму неяк нязвыкла і не зусім добра сябе пачуваю. Але, думаю, хутка папраўлюся, і ўсё будзе найлепшым чынам”.
Спадар Сьляпухін кажа, што яго прэвэнтыўна затрымалі й арыштавалі, каб не паехаў у Менск на дэманстрацыю пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў.
У цяперашняй сытуацыі, на думку Валера Сьляпухіна, патрэбна ў грамадзтве салідарнасьць. Трэба зьвяртацца ў міжнародныя структуры, аказваць непасрэдную дапамогу тым вязьням, якія знаходзяцца за кратамі ў Менску й рэгіёнах:
Раніцай з ізалятара пасьля 12 сутак арышту быў таксама адпушчаны на волю Юрась Захаранка, давераная асоба Мікалая Статкевіча.
У няволі сустрэне Новы год гомельскі грамадзкі актывіст Юры Клімовіч, давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Ён адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт таксама нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.

Гомельскі бард Андрусь Мельнікаў адкапаў недзе стары гармонік і выводзіў рэвалюцыйную мэлёдыю: “Віхуры варожыя веюць над намі…”.