Менавіта гэта здарылася ў СІЗА КДБ з кандыдатам на прэзыдэнта, паэтам і грамадзкім дзеячам Уладзімерам Някляевым. Са словаў яго адвакаткі, учора раніцай сукамэрнік, убачыўшы, як Някляеў губляе прытомнасьць, выклікаў турэмнага лекара. Арыштаванаму зьмерылі ціск (220/160) і паставілі дыягназ – гіпэртанічны крыз. Някляеў атрымаў мэдыкамэнтозную дапамогу, аднак ня быў шпіталізаваны. Як сьведчыць адвакатка, паколькі ў яе падабароннага назіралася затарможаная гаворка, і ён скардзіўся на кепскае самаадчуваньне, яна напісала хадайніцтвы пра неадкладную шпіталізацыю Ўладзімера Някляева.
З гледзішча мэдычнай навукі, гіпэртанічны крыз ёсьць вынікам рэзкага парушэньня мэханізмаў рэгуляцыі артэрыяльнага ціску, якое ўзьнікае на тле гіпэртанічнай хваробы і прыводзіць да праблемаў з цыркуляцыяй крыві ва ўнутраных органах. Некантраляваны гіпэртанічны крыз можа стаць прычынай ішэмічнага ці гемарагічнага інсультаў, інфаркту, сардэчнай недастатковасьці і нават лятальнага выніку...
Станам здароўя Ўладзімера Някляева ды іншых палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, затрыманых 19-20 сьнежня, рэалізацыяй гэтымі людзьмі іх законнага права на адэкватную мэдычную дапамогу занепакоеныя ня толькі іх блізкія, але і шырокая грамадзкасьць, уключна са знанымі беларускімі лекарамі.
Як сьведчаць адмыслоўцы, вялікая частка затрыманых мае пэўныя праблемы са здароўем. Іх хранічныя хваробы ўскладненыя нечалавечымі ўмовамі СІЗА і рознымі цяжкімі траўмамі, атрыманымі падчас затрыманьня. Верагоднасьць пагрозы здароўю і жыцьцю гэтых людзей – вельмі высокая, улічваючы недастатковую якасьць мэдычнай дапамогі ва ўмовах пэнітэнцыярнай сыстэмы, зьвязаную зь нездавальняючым кадравым забесьпячэньнем, састарэласьцю дыягнастычнага абсталяваньня, недахопам сучасных жыцьцёва неабходных мэдыкамэнтаў.
Сваім меркаваньнем адносна здароўя Ўладзімера Някляева, а таксама некаторымі парадамі для яго блізкіх на ўмовах ананімнасьці падзяліўся лекар-рэаніматоляг адной зь менскіх клінік спадар Сяргей. Адмысловец у галіне інтэнсіўнай тэрапіі кажа:
“Я думаю, што ў цяперашняй сытуацыі лекары павінны зрабіць усё ад іх залежнае і нават больш. Усе разумеюць, што інакш усё будзе вельмі кепска для ўсіх. Някляева будуць выцягваць усімі сіламі. Хаця інфармацыі пра гэта ня будзе. Аднак з улікам яго ЧМТ (чэрапна-мазгавой траўмы), гіпэртаніі, перанесенага некалі інсульту, а цяпер крызу, даглядаць яго будуць яшчэ як”.
Згодна з існуючымі правіламі, сьледчыя МУС, КДБ, пракуратуры маюць права дапытваць нават самых цяжкіх хворых. Напрыклад, тых, якія знаходзяцца пад кропельніцамі, аднак у стане размаўляць. Як сьведчыць спадар Сяргей, лекары ня могуць гэта забараніць.
“Аднак сам хворы, калі ён адчувае сябе кепска, мусіць настойваць на тым, што ў яго вельмі баліць галава, а таму ён ня можа размаўляць са сьледчым. У сваю чаргу, кожны лекар любой установы, у тым ліку пэнітэнцыярнай, мусіць пацьвердзіць, што яго хворага, паводле аб’ектыўных мэдычных паказчыкаў, дапытваць нельга”.
Іншая справа, калі разам зь неабходнымі мэдыкамэнтамі хворы атрымлівае сэдатыўныя і псыхатропныя прэпараты. Пад іх узьдзеяньнем пацыент-вязень можа і не адчуваць свайго кепскага стану і не адмаўляць у размове са сьледчым.
“Самае ж галоўнае, на чым трэба настойваць хвораму-зьняволенаму, а яшчэ больш яго блізкім, – гэта адэкватнасьць мэдычнай дапамогі”, кажа лекар.
Ён лічыць, што сваякі павінны сабраць усе зьвесткі з мэдычнай карты зьняволенага, а таксама рэкамэндацыі мэдыкаў, якія раней стала назіралі за сваім пацыентам. У выпадку, калі зьвесткі пра лёс і стан здароўя вязьня замоўчваюцца, нялішне зьмясьціць інфармацыю пра яго наяўныя хваробы ў СМІ і інтэрнэце, а таксама пісаць скаргі ў самыя розныя інстанцыі. У такіх выпадках, як зь Някляевым, трэба настойваць на даглядзе хворага профільнымі адмыслоўцамі, напрыклад, кардыёлягамі і нэўролягамі, а таксама патрабаваць правядзеньня самай рознай дыягностыкі – ад кампутарнай тамаграфіі да тэстаў на пэўныя рэфлексы, а таксама вымярэньня ціску, найменей пяцікратнага на дзень.
Блізкія хворага і ён сам маюць права ведаць, як і чым дакладна яго лечаць. Гэта тычыцца, напрыклад, назваў і дозаў прапанаваных яму мэдыкамэнтаў.
“Напрыклад, ціск 220 нельга зьбіваць нейкім моцным унутрывенным ці ўнутрымышачным уколам. Трэба зьніжаць яго паступова. Да 180, не ніжэй. Бо інсульты часьцей за ўсё здараюцца не падчас крызаў, а тады, калі ціск рэзка зьбіваецца. Гіпэртонік, які прызвычаіўся купіраваць свой ціск і адчуваць сябе дастаткова камфортна, ня мусіць спыняць прыёму гэтых мэдыкамэнтаў у няволі. Безумоўна, падчас крызу гэтыя лекі могуць не спрацоўваць, а таму разам зь імі лекары мусяць даваць хвораму штосьці ў дадатак”.
Згодна з Канстытуцыяй краіны, кожны хворы грамадзянін Беларусі мае права на своечасовую і адэкватную мэдычную дапамогу, падкрэсьліваюць беларускія мэдыкі.

Некантраляваны гіпэртанічны крыз можа прывесьці да ішэмічнага ці гемарагічнага інсультаў, інфаркту, сардэчнай недастатковасьці і нават лятальнага выніку...
Станам здароўя Ўладзімера Някляева ды іншых палітыкаў і грамадзкіх актывістаў, затрыманых 19-20 сьнежня, рэалізацыяй гэтымі людзьмі іх законнага права на адэкватную мэдычную дапамогу занепакоеныя ня толькі іх блізкія, але і шырокая грамадзкасьць, уключна са знанымі беларускімі лекарамі.
Як сьведчаць адмыслоўцы, вялікая частка затрыманых мае пэўныя праблемы са здароўем. Іх хранічныя хваробы ўскладненыя нечалавечымі ўмовамі СІЗА і рознымі цяжкімі траўмамі, атрыманымі падчас затрыманьня. Верагоднасьць пагрозы здароўю і жыцьцю гэтых людзей – вельмі высокая, улічваючы недастатковую якасьць мэдычнай дапамогі ва ўмовах пэнітэнцыярнай сыстэмы, зьвязаную зь нездавальняючым кадравым забесьпячэньнем, састарэласьцю дыягнастычнага абсталяваньня, недахопам сучасных жыцьцёва неабходных мэдыкамэнтаў.
У цяперашняй сытуацыі лекары павінны зрабіць для Някляева ўсё ад іх залежнае і нават больш
Сваім меркаваньнем адносна здароўя Ўладзімера Някляева, а таксама некаторымі парадамі для яго блізкіх на ўмовах ананімнасьці падзяліўся лекар-рэаніматоляг адной зь менскіх клінік спадар Сяргей. Адмысловец у галіне інтэнсіўнай тэрапіі кажа:
“Я думаю, што ў цяперашняй сытуацыі лекары павінны зрабіць усё ад іх залежнае і нават больш. Усе разумеюць, што інакш усё будзе вельмі кепска для ўсіх. Някляева будуць выцягваць усімі сіламі. Хаця інфармацыі пра гэта ня будзе. Аднак з улікам яго ЧМТ (чэрапна-мазгавой траўмы), гіпэртаніі, перанесенага некалі інсульту, а цяпер крызу, даглядаць яго будуць яшчэ як”.
Кожны хворы мае права настойваць на тым, што з-за кепскага самаадчуваньня ён ня ў стане размаўляць са сьледчым.
Згодна з існуючымі правіламі, сьледчыя МУС, КДБ, пракуратуры маюць права дапытваць нават самых цяжкіх хворых. Напрыклад, тых, якія знаходзяцца пад кропельніцамі, аднак у стане размаўляць. Як сьведчыць спадар Сяргей, лекары ня могуць гэта забараніць.
“Аднак сам хворы, калі ён адчувае сябе кепска, мусіць настойваць на тым, што ў яго вельмі баліць галава, а таму ён ня можа размаўляць са сьледчым. У сваю чаргу, кожны лекар любой установы, у тым ліку пэнітэнцыярнай, мусіць пацьвердзіць, што яго хворага, паводле аб’ектыўных мэдычных паказчыкаў, дапытваць нельга”.
Іншая справа, калі разам зь неабходнымі мэдыкамэнтамі хворы атрымлівае сэдатыўныя і псыхатропныя прэпараты. Пад іх узьдзеяньнем пацыент-вязень можа і не адчуваць свайго кепскага стану і не адмаўляць у размове са сьледчым.
Трэба настойваць на адэкватнай мэдычнай дапамозе
“Самае ж галоўнае, на чым трэба настойваць хвораму-зьняволенаму, а яшчэ больш яго блізкім, – гэта адэкватнасьць мэдычнай дапамогі”, кажа лекар.
Ён лічыць, што сваякі павінны сабраць усе зьвесткі з мэдычнай карты зьняволенага, а таксама рэкамэндацыі мэдыкаў, якія раней стала назіралі за сваім пацыентам. У выпадку, калі зьвесткі пра лёс і стан здароўя вязьня замоўчваюцца, нялішне зьмясьціць інфармацыю пра яго наяўныя хваробы ў СМІ і інтэрнэце, а таксама пісаць скаргі ў самыя розныя інстанцыі. У такіх выпадках, як зь Някляевым, трэба настойваць на даглядзе хворага профільнымі адмыслоўцамі, напрыклад, кардыёлягамі і нэўролягамі, а таксама патрабаваць правядзеньня самай рознай дыягностыкі – ад кампутарнай тамаграфіі да тэстаў на пэўныя рэфлексы, а таксама вымярэньня ціску, найменей пяцікратнага на дзень.
Блізкія хворага і ён сам маюць права ведаць, як і чым дакладна яго лечаць.